Пачаў дадаваць RSS у свой блог і заўважыў што selfhosted Forgejo Runner нешта не жадае працаваць.
Спачатку паспрабаваў вырашыць усё ў лоб, але неяк не атрымалася, бо памылка была даволі дзіўная - не стартавала Node. Пасля некаторага трабшуцінга і звароту да ChatGPT аказалася, што podman пачаў выдаваць 1 pid на кантэйнер і з-за гэтага ўнутры ўжо нічога новага не магло стартануць.
Знайду час каб апісаць свае налады (у тым ліку каб самому не забыць, бо да гэтага так не рабіў і прыйшлося тыкацца каб успомніць што там і як).
У выніку ўсё запрацавала і зараз на гэтым бложыку ёсць і RSS.