Enshittification

Допіс пра enshittification, пра тое што нават глыбы з часам паддаюцца гэтаму з'яўленню.

Так і GitHub трымаўся даволі доўга і яшчэ, мабыць, пратрымаецца нейкі час, але прызнакі гніення ўжо пачалі распаўсюджвацца.

Таму так важна мець больш мелкія дэцэнтралізаваныя сэрвісы. Гэта магчыма ўжо даволі даўно.

Пачалося з GitLab (пра яго я дазнаўся пасля таго як яны знеслі прадуктовую базу дадзеных замест тэставай у 2017), яны далі магчымасць рабіць selfhost аналаг GitHub на сваім жалезе. Далей добра развіліся open-source Gitea і іншыя на яе базе.

Але ёсць праблемы з гэтым падыходам. Праблема дэцэнтралізацыі і перавага цэнтралізаваных сервісаў - табе не трэба думаць куды ісці - усё ўжо ёсць у адным месцы. Нават папярэдні сыход з GitHub'a (пасля яго пакупкі Microsoft'ам) сутыкнуўся з праблемай, што кантрыб'ютарам трэба было асобна рэгістравацца на кожным новым серверы. Гэта праблема вырашаемая, але ж нават маленькія нязручнасці ўжо адсякаюць частку людзей і нават калі сярод іх усяго пара каштоўных спецыялістаў, гэта ўжо праблема для open source.

Таксама праблемай можа быць тое што маленькія сэрвісы могуць з'явіцца і знікнуць і ніхто нікому нічога не вінен. У буйных сэрвісаў такое таксама магчыма, але ўсё ж шанец меншы.

Можа з'явіцца нешта пры падтрымцы еўрапейскага ўрада ці яшчэ якіх некамерцыйных арганізацый, будзем глядзець)