Аўтаматызацыя паспяхова завершана (зноў)

Калі здаецца што перамога канчатковая і ўсё добра, заўсёды знаходзіцца нейкі нюанс.

Так здарылася, што я арэндую у Hetzner сервер на ARM, бо так танней і цікавей. У той жа час мой працоўны лаптоп таксама працуе на ARM - MacBook M3 Pro. Таму калі я будаваў вобраз на лаптопе і спампоўваў яго на серверы не было ніякіх праблем. Але калі я пачаў будаваць вобраз на сваім хатнім серверы, які працуе на AMD Athlon 200GE, то бок x86_64, то з'явіліся праблемы з сумяшчальнасцю.

Негледзяы на ўсе мае спробы, зрабіць так каб buildah запускаў RUN каманды пры пабудове вобраза праз quemu не спрацавала. Знайшоў выйсце ў тым, што запускаю скрыпты зборкі праекта да пабудовы вобраза і затым ужо капірую файлы ў вобраз.

Гэта не ідэальны варыянт, бо ён спрацаваў у гэтым разе, але калі ўсёж прыйдзецца пры стварэнні вобраза пад ARM запускаць нейкія каманды, то гэта не спрацуе. Але ўсёж тое для чаго гэта ўсё пачаналася - працуе, таму лічу задачу выкананай і мэту дасягнутай.