Аўтаматызацыя паспяхова завершана

Так здарылася, што не дастаткова зрабіць так каб ранер выконваў простыя задачы. Самым складаным было зрабіць так каб можна было будаваць вобразы сайта унутры гэтага ранера. Я правёў шмат часу на пошук выйсця, бо Docker in Docker (ці канкрэтна ў маім выпадку - Docker in Podman) не вельмі хацеў працаваць. Я пераспрабаваў шмат розных варыянтаў і быў ужо вельмі блізка да поспеху, калі выясніў што не атрымоўваецца запхнуць гатовы вобраз у рэпазіторый без HTTPS. Мае пошукі выйшлі на новы узровень і нарэшце спыніліся на Buildah. Дарэчы, я з яго і пачынаў, але як асобным кантэйнеры і там былі праблемы з доступам да зыходнага кода (у кантэйнеры не было node і звыклыя экшэны не жадалі працаваць).

Калі гэты допіс з'явіцца на сайце, то гэта будзе азначаць што я яго перамог!