Негледзячы на тое, што ў блог яшчэ напісана зусім мала, праца вакол яго не спыняецца.
Два дні спрабаваў наладзіць Actions для Forgejo, каб аўтаматычна сабіраць вобраз з сайтам і запускаць яго на воблачным серверы.
Самае складанае было тое што Forgejo Actions зроблены ў першы чаргу для Docker, а ў мяне OpenSUSE MicroOS з podman на борце.
Ёсць даволі добрая інструкцыя як гэта зрабіць, але месцамі яна патрабуе дапрацоўкі, у асноўным з-за SELinux і прочага рознага.
Нарэшце гэта ў мяне атрымалася і засталося зразумець як прапісаць гэтыя экшэны каб збіраць вобраз з сайтам і пушыць яго у свой хаб.