Сёння пагуляўся з наладамі Mikrotik і роўтара ад правайдара.
Наладзіў каб можна было з сервера ў Hetzner напрамую далучацца да хатняга сервера праз IPV6.
Здаецца працуе, але для зручнасці дадаў ў файл hosts адрас хатняга сервера, каб не запамінаць яго ўвесь кожны раз. Як варыянт яшчэ можна і ў DNS закінуць, усё роўна звонку да яго доступу няма, але не зараз.
Цяпер можна захоўваць блог у лакальным інстансе Forgejo і пачаць думаць аб аўтаматычнай яго зборцы.